Аб удзеле ў мітынгу, прысвечаным 39-й гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС

26 красавіка 1986 года – дата, якая стала журботнай не толькі для грамадзян Беларусі, але і для ўсяго зямнога шара. Усё цывілізаванае чалавецтва ў гэты дзень успамінае аб падзеях на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, аб тых, хто, не шкадуючы жыцця і здароўя, стаў на барацьбу з радыяцыйнай стыхіяй.

Штогод у гэты дзень жыхары горада збіраюцца ля памятнага знака «Ахвярам Чарнобыля», каб узгадаць пра тую падзею, якая раз і назаўсёды змяніла нашыя лёсы.

26 красавіка 2025 года супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Мазыры» на чале з дырэктарам Вахрушавай Таццянай Сяргееўнай прынялі ўдзел у мітынгу «Чарнобыль. Захоўваючы памяць…», прысвечаным 39-й гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

 

1. Супрацоўнікі архіўнай установы на чале з кіраўніком Т.С.Вахрушавай прынялі ўдзел у мітынгу, прысвечаным 39-й гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
2-3. Мітынг, прысвечаны 39-й гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
4. Ускладанне кветак да памятнага знака «Ахвярам Чарнобыля».