3 красавіка 2025г. супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці прынялі ўдзел у сустрэчы з аўтарамі дакументальна-біяграфічнага нарысу «Наш Прэзідэнт»
Дырэктар Дзяржархіва Віцебскай вобласці А.М.Кароль, намеснік дырэктара архіва Т.В.Буевіч, галоўны захавальнік фондаў, старшыня прафкама К.Г.Карпекін прынялі ўдзел у мерапрыемстве – сустрэчы з аўтарамі дакументальна-біяграфічнага нарысу «Наш Прэзідэнт».
Падрабязнасці стварэння нарысу раскрылі ўдзельнікі аўтарскага калектыву – доктар педагагічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі Беларусі Аляксандр Радзькоў і старшыня саюза пісьменнікаў Беларусі, кіраўнік УП»Выдавецтва «Беларусь» Аляксандр Карлюкевіч.
Выданне атрымала шырокую папулярнасць у Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі. Намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Вячаслаў Дурноў падкрэсліў, што кніга «Наш Прэзідэнт» адразу выклікала цікавасць у беларусаў і ўжо стала бэстсэлерам.
![]() |
Супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці дырэктар Дзяржархіва Віцебскай вобласці А.М.Кароль, намеснік дырэктара архіва Т.В.Буевіч, галоўны захавальнік фондаў, старшыня прафкама К.Г.Карпекін на мерапрыемстве – сустрэчы з аўтарамі дакументальна-біяграфічнага нарысу «Наш Прэзідэнт». |
![]() |
Падчас мерапрыемства. |
![]() |
Выступае доктар педагагічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі Беларусі Аляксандр Радзькоў – адзін з суаўтараў дакументальна-біяграфічнага нарысу «Наш Прэзідэнт». |
![]() |
Выступае старшыня саюза пісьменнікаў Беларусі, кіраўнік УП «Выдавецтва «Беларусь» Аляксандр Карлюкевіч – адзін з суаўтараў дакументальна-біяграфічнага нарысу «Наш Прэзідэнт» |