Удзел БДАМЛМ у інтэлектуальным турніры, прысвечаным Дню Канстытуцыі
28 сакавіка 2025 года на базе Інстытута бізнесу БДУ адбыўся інтэлектуальны турнір, прысвечаны Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Арганізатарам мерапрыемства выступіла Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
У турніры прыняў удзел старшыня першаснай арганізацыі БРСМ Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва І.А.Лабовіч у складзе каманды «Навука, архівы, дакументы, грамадства». Каманда аб’яднала прадстаўнікоў першасных арганізацый БРСМ архіўных устаноў горада Мінска.
Удзельнікі прадэманстравалі свае веды ў галіне гісторыі, права і канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь. Турнір прайшоў у атмасферы сяброўскага суперніцтва і спрыяў умацаванню сувязяў паміж маладымі актывістамі архіўнай галіны.
Віншуем І.А.Лабовіча і каманду «Навука, архівы, дакументы, грамадства» з удзелам у інтэлектуальным турніры.
![]() |
1. Удзельнікі каманды «Навука, архівы, дакументы, грамадства» |
![]() |
2. Падчас інтэлектуальнага турніру, прысвечанага Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. |