Ўдзел БДАКФФД у міжнародных спаборніцтвах у РЦАП «Раўбічы» ў складзе дэлегацыі Дзяржынскага райвыканкама

23 лютага 2025 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў намеснік загадчыка аддзела аблічбоўвання дакументаў Трухановіч Н.В., вядучы спецыяліст па арганізацыі закупак аддзела арганізацыйна-кадравай работы Варыводская М.А., архівіст аддзела тэхнічнага кантролю Калечыц М.М. і вядучы архівіст-рэстаўратар лабараторыі рэстаўрацыі дакументаў Махнач П.А. у складзе дэлегацыі Дзяржынскага райвыканкама прынялі ўдзел у міжнародных спаборніцтвах у РЦАП «Раўбічы» (Мінскі раён) па біятлоне «Альфа-Банк» Кубак наймацнейшых спартсменаў». Удзел у спаборніцтвах прынялі больш за 80 вядучых біятланістаў з Расіі і Беларусі, сярод якіх пераможцы і прызёры Алімпійскіх гульняў, чэмпіянатаў свету і Еўропы. Для балельшчыкаў у час спаборніцтваў працавалі зоны гасціннасці з фуд-кортам, продажам сувеніраў, розыгрышамі сувенірнай прадукцыі ад Беларускай федэрацыі біятлона.

 

1. Работнікі БДАКФФД падчас правядзення міжнародных спаборніцтваў у РЦАП «Раўбічы» (Мінскі раён) па біятлоне – «Альфа-Банк» Кубак наймацнейшых спартоўцаў», 22 лютага 2025 г., Раўбічы
2. Дэлегацыя Дзяржынскага райвыканкама на міжнародных спаборніцтвах у РЦАП «Раўбічы» (Мінскі раён) па біятлоне – «Альфа-Банк» Кубак наймацнейшых спартоўцаў» , 22 лютага 2025 г., Раўбічы