15 лютага 2025 года супрацоўнікі «Занальнага дзяржархіва ў г.Слуцку» прынялі ўдзел у мітынгу, прысвечаным Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у г.Слуцку
Ля памятнага знака воінам-афганцам у Слуцку прайшоў урачысты мітынг, прысвечаны 36-й гадавіне вываду савецкіх войскаў з Афганістана. У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Слуцкага райвыканкама Уладзімір Гога, старшыня Слуцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Курак, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Аўсяннікава, намеснікі старшыні Слуцкага райвыканкама Наталля Чарнушэвіч, Дзмітрый Скакін, воіны-афганцы, прадстаўнікі сілавых структур і іншых ведамстваў, грамадскіх аб’яднанняў, палітычных партый, працоўных калектываў, моладзь.
Старшыня Слуцкай раённай арганізацыі «Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане» Аляксандр Курловіч, выступаючы на мітынгу, падкрэсліў, што памяць аб подзвігах воінаў – інтэрнацыяналістаў-гэта даніна павагі салдатам і афіцэрам, якія праявілі мужнасць і адвагу, вернасць прысязе. 10 слутчан не вярнуліся з той страшнай вайны.
15 лютага 1989 года быў афіцыйна завершаны вывад савецкіх войс з Афганістана. Гэтая дата стала памятным днём. Праз афганскую вайну прайшло больш за паўмільёна савецкіх салдат і афіцэраў. І мы не маем права забываць-яны ішлі на яе, следуючы прысязе. Удзельнікі мітынгу ўшанавалі хвілінай маўчання загінуўшых на вайне ў Афганістане, усклалі вянкі і кветкі да памятнага знаку воінам-афганцам.
На фота: Мітынг прысвечаны Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у г.Слуцку.