Аб адкрыцці вітрыннай выставы «Ваенны вернісаж» у занальным дзяржаўным архіве ў г.Кобрыне
З 17 лютага 2025 г. у фае будынка занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Кобрыне экспануецца вітрынная выстава «Ваенны вернісаж», прымеркаваная да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
На выставе прадстаўлены архіўныя дакументы ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны Ф.I.Аўдзеева, І.П.Маслоўскага і І.Г.Стырыковіча, якія ўваходзяць у калекцыю дакументаў асабістага паходжання і захоўваюцца ў дзяржархіве.
Экспазіцыя ўключае ў сябе ордэнскія кніжкі, пасведчанні да медалёў, узнагародныя лісты, фатаграфіі, падзячныя лісты і віншавальныя адрасы ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны
На фота: Выстава «Ваенны вернісаж»