БДАМЛМ на адкрыцці выставы «У кожнага свой Купала!»

23 студзеня 2025 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва наведалі адкрыццё выставы «У кожнага свой Купала!», арганізаванай сябрам архіва-музея — Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы.

На выставе, прымеркаванай да 100-годдзя надання Янку Купалу годнасці Народнага паэта Беларусі, архівісты пазнаёміліся з мастацкімі творамі, прысвечанымі нацыянальнаму паэту рознымі пакаленнямі мастакоў, архітэктараў і літаратараў за апошнія 100 гадоў. Маладымі куратарамі выставы былі адабраны з фондаў музея для дэманстрацыі як вядомыя работы, так і тыя, што паказаны ўпершыню. Такі падыход да працы з культурнай спадчынай таксама натхняе архівістаў для выпрацоўкі новых метадаў у вывучэнні архіўных дакументаў, звязаных з культурай і мастацтвам Беларусі.

 

1. М.І.Пышынская, Н.А.Мізон, Л.А.Рымарава падчас адкрыцця выставы.
2. Азнаямленне з экспазіцыяй «У кожнага свой Купала!»