Аб удзеле намеснiка дырэктара Нацыянальнага архiва Рэспублiкi Беларусь у семінары для работнікаў банкаўскай сферы
30 кастрычніка 2024 г. адбыўся семінар «Арганізацыя і перадача на архіўнае захоўванне дакументаў у электронным выглядзе і на папяровых носьбітах. Арганізацыя электроннага дакументазвароту», арганізаваны Навучальным цэнтрам Асацыяцыі беларускіх банкаў і ТАА «Банкаўская справа» для спецыялістаў па справаводстве і архіўнай справе банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый.
Перад удзельнікамі семінара выступіў начальнік групы архіўнай работы Галоўнага ўпраўлення сакратарыята Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь В.Б.Гаркавы з дакладам аб арганізацыі электроннага дакументаабароту і архіва ў Нацыянальным банку.
Старшы навуковы супрацоўнік аддзела дакументазнаўства Беларускага навукова-даследчага інстытута архіўнай справы і справаводства К.П.Дзярновіч расказала аб актуальных трэндах у складанні наменклатур спраў з улікам новай рэдакцыі Інструкцыі па справаводству і аб навацыях фарміравання, вядзення і захоўвання асабістых спраў.
Выступленне загадчыка аддзела камплектавання Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі В.Ю.Жук было прысвечана пытанням арганізацыі электроннага дакументаабароту і архіўнага захоўвання электронных дакументаў.
Намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.А.Стуканава выступіла з лекцыяй аб правядзенні навукова-тэхнічнай апрацоўкі дакументаў, падзялілася вопытам узаемадзеяння архіва з арганізацыямі-крыніцамі камплектавання пры падрыхтоўцы электронных дакументаў да перадачы на пастаяннае захоўванне і адказала на пытанні слухачоў.
На фота: Выступленне намесніка дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублiкi Беларусь А.А.Стуканавай.