Мерапрыемствы з удзелам супрацоўнікаў установы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці», прысвечаныя Дню народнага адзінства

У азнаменаванне Дня народнага адзінства і 85-годдзя ўз’яднання Заходняй Беларусі і БССР супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» прынялі ўдзел у шэрагу мерапрыемстваў з дэманстрацыяй дакументальнага фільма «Уз’яднанне», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.

17 верасня ў ДУА «Сярэдняя школа № 42 г. Магілёва» архівіст 1 кваліфікацыйнай катэгорыі аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Аляксей Швыроў правёў інфармацыйны ўрок, падчас якога пазнаёміў школьнікаў з гісторыяй свята.

18 верасня ў бібліятэцы-філіяле № 2 ім. І. Шамякіна г. Магілёва вядучы архівіст аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Аляксандр Петухоў выступіў перад навучэнцамі УА «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў».

У гэты ж дзень у ДУА «Сярэдняя школа № 43» адбылася інструктыўная нарада па пытанні правядзення Адзінага дня інфармавання на тэму «Мы разам назаўжды: да 85-годдзя ўз’яднання Заходняй Беларусі і БССР», на якой удзельнікам нарады быў прадэманстраваны фільм «Уз’яднанне».

Мерапрыемствы выклікалі зацікаўленасць і жывы водгук у слухачоў.

 

1. Выступленне архівіста 1 кваліфікацыйнай катэгорыі аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Аляксея Швырова падчас інфармацыйнага ўрока ў ДУА «Сярэдняя школа № 42 г. Магілёва».
2. У час прагляду дакументальнага фільма «Уз’яднанне» ў ДУА «Сярэдняя школа № 42 г. Магілёва».
3. У час прагляду дакументальнага фільма «Уз’яднанне» ў ДУА «Сярэдняя школа № 42 г. Магілёва».
4. Вядучы архівіст аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Аляксандр Петухоў у час выступлення ў бібліятэцы-філіяле № 2 ім. І. Шамякіна.
5. Удзельнікі нарады падчас прагляду дакументальнага фільма «Уз’яднанне».