Урачысты сход у БелНДЦЭД

18 верасня 2024 г. у Беларускім навукова-даследчым цэнтры электроннай дакументацыі адбыўся ўрачысты сход з нагоды 26-й гадавіны працы ўстановы.

Працоўны калектыў са знамянальнай датай павіншаваў намеснік дырэктара Цэнтра Андрэй Анатольевіч Паплёўка. Ён пажадаў супрацоўнікам Цэнтра добрага здароўя, вытворчых і навуковых дасягненняў, далейшай творчай і плённай працы.

Затым супрацоўнікам, якія найбольш вызначыліся ў рабоце, былі аб’яўлены падзякі і ўручаны Ганаровыя граматы ўстановы.

Падзякі за якасную і прафесійную работу і ў сувязі з 26-годдзем Цэнтра ўдастоіліся:

1. Кепець Уладзімір Уладзіміравіч, загадчык гаспадаркі
2. Ходзіна Людміла Карнілеўна, прыбіральнік службовых памяшканняў

Ганаровыя граматы за добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і ў сувязі з 26-годдзем Цэнтра заслужылі:

1. Козел Ганна Алегаўна, эканаміст 1 кваліфікацыйнай катэгорыі
2. Каралёнак Дар’я Пятроўна, юрысконсульт 2 кваліфікацыйнай катэгорыі
3. Корсакава Людміла Анатольеўна, архівіст 2 кваліфікацыйнай катэгорыі
4. Паплёўка Андрэй Анатольевіч, намеснік дырэктара
5. Сідзюк Таццяна Сцяпанаўна, спецыяліст па кадрах
6. Хвалеўка Андрэй Уладзіміравіч, намеснік загадчыка архіва электронных дакументаў

Вучоны сакратар Цэнтра Шапялёва Наталля Ігараўна прадэманстравала супрацоўнікам фотапрэзентацыю, у якой знайшлі адлюстраванне працоўныя будні і святочныя мерапрыемствы з жыцця Цэнтра за апошнія гады.

На заканчэнне сходу А.А.Паплёўка яшчэ раз павіншаваў прысутных з 26-годдзем Цэнтра.

 

1. Падзяка Цэнтра ўручана Ходзінай Людміле Карнілаўне (яна заканчвае працу да афіцыйнага ўрачыстага мерапрыемства)
2. Намеснік дырэктара Цэнтра Андрэй Анатольевіч Паплёўка адкрывае ўрачысты сход
3. Віншаванне калектыву Цэнтра з 26-годдзем установы
4. Супрацоўнікі прымаюць віншаванні з 26-годдзем установы
5. Ганаровая грамата ўручаецца Козел Ганне Алегаўне
6. Ганаровая грамата ўручаецца Каралёнак Дар’і Пятроўне
7. Ганаровая грамата ўручаецца Корсакавай Людміле Анатольеўне
8. Ганаровая грамата ўручаецца Сідзюк Таццяне Сцяпанаўне
9. Ганаровая грамата ўручаецца Хвалеўка Андрэю Уладзіміравічу
10. Падзяка ўручаецца Кепецю Уладзіміру Уладзіміравічу
11. Групавое фота на памяць ля сцен роднай установы