Ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Глыбокае» праведзены круглы стол «17 верасня – Дзень аднаўлення гістарычнай справядлівасці»

17 верасня ў Дзень народнага адзінства ўстанова «Занальны дзяржаўны архіў у г. Глыбокае» адчыніў свае дзверы для прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый Глыбоцкага раёна. У чытальнай зале Дзяржархіва быў праведзены круглы стол на тэму «17 верасня – Дзень аднаўлення гістарычнай справядлівасці». Ганаровымі гасцямі мерапрыемства сталі старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў Цяліца Вера Міхайлаўна і старшыня раённага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь» Апяцёнак Алег Мар’янавіч.

Удзельнікаў круглага стала вітала выконваючы абавязкі дырэктара архіва Юргель Аліна Чаславаўна, якая нагадала гістарычную аснову самага маладога дзяржаўнага свята і прапанавала прысутным паглядзець кароткаметражны фільм «Уз’яднанне», падрыхтаваны ўстановай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў».

Падчас мерапрыемства ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўручаны білеты новым членам Беларускай партыі «Белая Русь» і членам грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

Вынікі круглага стала падвяла старшыня Глыбоцкага райсавета В.М.Цяліца, якая сказала: «Дзень народнага адзінства – гэта свята, якое азначае трыўмф гістарычнай справядлівасці. 85 гадоў таму наш народ, практычна на 20 гадоў падзелены на заходніх і ўсходніх беларусаў, зноў стаў адзінай нацыяй. 17 верасня 1939 года пачалася новая старонка ў гісторыі нашай роднай Беларусі, таму Дзень народнага адзінства для беларусаў – важнае, напоўненае глыбокім гістарычным значэннем свята».