У дзяржаўным архіве грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці прайшоў урок прысвечаны Дню народнага адзінства

17 верасня 2024 года ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» прайшоў урок для навучэнцаў дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №3 г. Гомеля імя Д.М. Пенязькова», прысвечаны Дню народнага адзінства.

У рамках мерапрыемства дзецям быў прадэманстраваны фільм «Уз’яднанне», падрыхтаваны установай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» да мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня народнага адзінства. Таксама ўвазе школьнікаў была прадстаўлена віртуальная выстава дакументаў «У адзінстве наша сіла», падрыхтаваная супрацоўнікамі архіва да Дня народнага адзінства.

У завяршэнні мерапрыемства для школьнікаў была праведзена аглядная экскурсія па архівасховішчу.

 

1. Архівіст сектара інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Яцкова Л.I. падчас правядзення мерапрыемства
2. Навучэнцы дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №3 г. Гомеля імя Д. М. Пенязькова» падчас мерапрыемства
3. Навучэнцы дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №3 г. Гомеля імя Д. М. Пенязькова» падчас мерапрыемства
4. Навучэнцы дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №3 г. Гомеля імя Д. М. Пенязькова»