Ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» прайшоў адзіны дзень інфармавання, прысвечаны Дню народнага адзінства

17.09.2024 ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» быў праведзены адзіны дзень інфармавання, прысвечаны Дню народнага адзінства. Загадчык аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і навукова-даведачнага апарата А.У.Іванч нагадала супрацоўнікам архіва аб гісторыі гэтага свята, падкрэсліўшы яго важнасць для беларускага народа і яго дзяржаўнасці.

Пры правядзенні адзінага дня інфармавання і ў рамках рэалізацыі праекту «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» супрацоўнікі архіва паглядзелі фільм «Уз’яднанне», падрыхтаваны ўстановай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў».

 

1. Супрацоўнікі архіва падчас адзінага дня інфармавання і прагляду фільма «Уз’яднанне».