«Культурны код»: маладзечанцы прынялі ўдзел у прэм’ерным паказе дакументальна-гульнявога фільма Кірыла Халецкага
Архівісты ЗГА ў Маладзечне наведалі прэм’ерны паказ «Культурнага кода» ў кінатэатры «Радзіма». Гэты дакументальна-гульнявы фільм расказвае гісторыю двух студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў — аператара Вані і рэжысёра тэлебачання Лізы, якія ствараюць дакументальны фільм пра нацыянальныя сімвалы. У працэсе здымкі яны не толькі вывучаюць іх гісторыю і значэнне, але і ўсведамляюць важнасць гэтых сімвалаў для беларускага народа.
Наведванне прэм’еры стала значнай падзеяй для каманды архіва, бо ўзнятыя ў фільме тэмы наўпрост звязаныя з працай па захаванні (у тым ліку) культурнай спадчыны. Абмеркаванне ўбачанага з калегамі ўмацавала сувязі паміж архівістамі і шырокай аўдыторыяй. Сімвалічна, што мерапрыемства прайшло напярэдадні Дня народнага адзінства.
![]() |
1. Калектыў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Маладзечне» перад праглядам фільма «Культурны код». |
![]() |
2. Прывітальнае слова дырэктара кінатэатра «Радзіма» Дрозд Таццяны Антонаўны. |
![]() |
3. Падчас прагляду фільма. |