Калектыў БДАМЛМ прыняў удзел у прэм’ерным паказе фільма «Культурны код»
12 верасня 2024 года напярэдадні Дня народнага адзінства для работнікаў Міністэрства юстыцыі, органаў і арганізацый сістэмы Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь адбыўся прэм’ерны паказ фільма Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» «Культурны код», які прайшоў у кінатэатры «Беларусь».
Калектыў работнікаў установы «Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва» (далей — БДАМЛМ) пад кіраўніцтвам дырэктара А.А. Макаранкі прынялі ўдзел у праглядзе фільма, сюжэт якога накіраваны на папулярызацыю ведаў аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь.
Пасля сеансу работнікі БДАМЛМ актыўна дзяліліся ўражаннямі і выказалі сваё меркаванне аб тым, што ў нас ёсць нямала ведаў аб краіне, але падобныя прэм’еры дапамагаюць умацоўваць патрыятызм, выклікаюць пачуццё любові да сваёй краіны і дапамагаюць усведамляць важнасць захавання міру і спакою на сваёй зямлі.
На фота: Калектыў работнікаў БДАМЛМ пад кіраўніцтвам дырэктара А. А. Макаранкі на прэм’ерным паказе фільма «Культурны код».