Кіналекторый для работнікаў РУП «Вытворчае аб’яднанне «Беларуснафта»
5 верасня 2024 года на базе Палаца культуры і тэхнікі «Нафтавік» прашло мерапрыемства ў гонар 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У канцэртнай зале прысутнічалі работнікі ўпраўлення сацыяльнымі аб’ектамі, нафтагазаздабываючага ўпраўлення «Рэчыцанафта», Рэчыцкага ўпраўлення тэхналагічнага транспарту і іншых адасобленых падраздзяленняў РУП «Вытворчае аб’яднанне «Беларуснафта». Увазе рэчыцкіх нафтавікоў быў прадстаўлены дакументальны фільм «Вызваленне», які падрыхтаваны БДАКФФД у рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» і ўключае кадры пахода Чырвонай арміі на Гомельшчыну, з якога пачалося гераічнае вызваленне Беларусі.
![]() |
1. Вядучы археограф аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў ЗДА ў г. Рэчыцы С.А. Жарносенка адкрывае кіналекторый |
![]() |
2. Работнікі РУП «Вытворчае аб’яднанне «Беларуснафта» на кіналекторыі |
![]() |
3. Работнікі РУП «Вытворчае аб’яднанне «Беларуснафта» на кіналекторыі |
![]() |
4. Паказ дакументальнага фільма «Вызваленне» |