28 чэрвеня 2024 г.адбыўся міжнародны гісторыка-архіўны тэлемост паміж Віцебскам і Валгаградам «Ёсць горад старажытны на Дзвіне», прысвечаны 80-й гадавіне вызвалення Віцебскай вобласці ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі: ад Рэспублікі Беларусь – Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці, ад Расійскай Федэрацыі – Дзяржаўны архіў Валгаградскай вобласці.

З прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў тэлемоста звярнуліся дырэктар Дзяржаўнага архіва Валгаградскай вобласці А.І.Каламыткін, намеснік старшыні Валгаградскай гарадской думы Т.П.Галавачова, старшыня Валгаградскай гарадской грамадскай арганізацыі «Зямляцтва беларусаў» В.С.Зіновіч і дырэктар Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці Т.М.Свістунова. Апошняя падзякавала Валгаградскі бок за праяўленую ініцыятыву ў арганізацыі мерапрыемства і адзначыла, што «сучасныя тэхналогіі даюць магчымасць узаемадзеяння, нягледзячы на адлегласць у паўтары тысячы кіламетраў».

У працы тэлемоста прынялі ўдзел 11 дакладчыкаў з Віцебска і 8 з Валгаграда і іншых рэгіёнаў Расіі. Большасць з прадстаўленых дакладаў тычыліся тэматыкі, звязанай з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны.

 

1. Дырэктар Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці Т.М.Свістунова вітае ўдзельнікаў тэлемоста.
2-3. Прадстаўнікі Віцебска падчас правядзення тэлемоста.