Аб рабоце над стварэннем дакументальных фільмаў да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прысвечаных франтавым кінааператарам, рэжысёрам, журналістам, фатографам

6 чэрвеня ва ўстанове «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» (далей БДАКФФД) пачаліся здымкі прадстаўнікамі тэлеканала «Беларусь 3». Кандыдат гістарычных навук, дацэнт, старшы навуковы супрацоўнік Рэспубліканскай лабараторыі гісторыка-культурнай спадчыны інстытута этнаграфіі і фальклору цэнтра даследавання беларускай культуры, мовы і літаратуры акадэміі навук Беларусі К.І.Рэмішэўскі, прадзюсер выканаўчай галоўнай рэдакцыі тэлеканала «Беларусь 3» генеральнага прадзюсерскага цэнтр. А.А.Ярмалаева разам з БДАКФФД працуюць над стварэннем дакументальных фільмаў да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прысвечаных франтавым кінааператарам, рэжысёрам, журналістам, фатографам.

Спецыялісты архіва падалі хранікальныя матэрыялы.

М.Д.Раманава выступіла ў якасці спікера, распавёўшы аб гісторыі архіва і некаторых тэхналагічных працэсах: рэстаўрацыя аўдыёвізуальных дакументаў, аблічбаванне, забеспячэнне захаванасці. Таксама ёю быў ахарактарызаваны ўклад франтавога аператара М.С.Берава ў кіналетапіс Вялікай Айчыннай вайны.

Н.А.Пятліцкая ў сваім інтэрв’ю расказала аб дзейнасці франтавога кінааператара В.П.Цаслюка, а асабліва вылучыла стварэнне ім кіналетапісны матэрыял «Парад беларускіх партызан у Мінску» (1944). Адмысловая ўвага была нададзена кінадакументу «Аперацыя «Зорачка», знятаму ўзімку 1944 г. у Віцебскай вобласці аператарам М.І.Сухавай.

М.В.Гарэлік асвятліў ролю франтавога аператара І.М.Вейнеровіча ў станаўленні і развіцці кінадакументалістыкі перыяду Вялікай Айчыннай вайны. У апавяданні была падкрэслена значнасць яго работ у стварэнні як партызанскай хронікі, так і рэпартажу з лініі баявога сутыкнення.

У праграме плануецца 5 выпускаў, арыенціровачная дата выхаду дакументальных фільмаў верасень 2024 года.

 

1. Падчас здымак у лабараторыі забеспячэння захаванасці дакументаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў
(6 чэрвеня 2024 г., г.Дзяржынск, БДАКФФД)
2. Падчас здымак у лабараторыі забеспячэння захаванасці дакументаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў
(6 чэрвеня 2024 г., г.Дзяржынск, БДАКФФД)
3. Падчас здымак у аддзеле аблічбоўвання дакументаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў
(6 чэрвеня 2024 г., г.Дзяржынск, БДАКФФД)
4. Падчас здымак у чытальнай зале Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў
(6 чэрвеня 2024 г., г.Дзяржынск, БДАКФФД)
5. Падчас здымак у лабараторыі забеспячэння захаванасці дакументаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў
(6 чэрвеня 2024 г., г.Дзяржынск, БДАКФФД)