Экскурсія работнікаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь па Слонімшчыне

9 чэрвеня 2024 года першасная прафсаюзная арганізацыя ДУ «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» (далей – НАРБ) арганізавала экскурсію па славутасцях Слонімшчыны. Паездка была прысвечана дню нараджэння архіва і Міжнароднаму дню архіваў.

Работнікі архіва наведалі самы вядомы праваслаўны манастыр Беларусі ў Жыровічах (Слонімскі раён Гродзенскай вобласці), дзе пазнаёміліся з гісторыяй і сучасным станам манастыра, агледзелі галоўныя манастырскія славутасці і пачулі «голас» самага вялікага звана ў Беларусі. У Жыровічах архівісты таксама наведалі святую крыніцу, размешчаную ў маляўнічай мясцовасці. З Жыровічаў работнікі архіва адправіліся ў Сынкавічы (Зэльвенскі раён Гродзенскай вобласці), дзе агледзелі ўнікальную гатычную абарончую царкву святога Міхаіла. У Слоніме архівісты азнаёміліся з помнікамі архітэктуры трох рэлігійных канфесій – праваслаўным Спаса-Праабражэнскім саборам, касцёлам святога апостала Андрэя і Вялікай сінагогай. На заканчэнне паездкі работнікі архіва прагуляліся па старых кварталах Слоніма.

Архівісты з вялікай цікавасцю азнаёміліся са славутасцямі і вярнуліся ў Мінск з яркімі ўражаннямі і добрым настроем.

 

1. Работнікі НАРБ знаёмяцца з гісторыяй Жыровіцкага манастыра
2. Работнікі НАРБ у Крыжаўзвіжанскай царкве Жыровіцкага манастыра
3. Работнікі НАРБ перад царквой святога Міхаіла ў Сынкавічах
4. Работнікі НАРБ перад царквой святога Міхаіла ў Сынкавічах (злева направа – галоўны інжынер В.А.Баранаў, намеснік дырэктара А.А.Стуканава, дырэктар А.К.Дзямянюк, памочнік дырэктара А.У.Кушнова, намеснік дырэктара С.В.Кулінок).
5. Работнікі НАРБ падчас пешаходнай экскурсіі па Слоніме
6. Інтэр’ер касцёла Святога Андрэя ў Слоніме
7. Інтэр’ер праваслаўнага Спаса-Праабражэнскага сабора ў Слоніме
8. Работнікі НАРБ ля помніка Льву Сапегу ў Слонiме