9 чэрвеня – Міжнародны дзень архіваў

Паважаныя калегі і ветэраны архіўнай галіны!

Віншую вас з Міжнародным днём архіваў!

Дзякуючы вашаму прафесіяналізму і добрасумленнай працы захоўваецца сама гісторыя.

Працягваюць жыць мільёны архіўных дакументаў.

Вы ствараеце дакладны партрэт часу, які заўсёды запатрабаваны і неабходны нашым нашчадкам.

Прыміце словы шчырай падзякі за вашу працу, скрупулёзную ўвагу да дэталяў, любоў да сваёй справы.

Творчых вам поспехаў і прафесійнай дасканаласці ў справе захавання і прымнажэння дакументальнай спадчыны Беларусі.

Жадаю вам і вашым блізкім мірнага неба над галавой, моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту і поспехаў ва ўсіх справах у імя працвітання нашай Радзімы.

 

З павагай,

Дырэктар Дэпартамента                                         А.Л.Воінаў

 

чэрвень 2024 года