Супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці прынялі ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных Дню Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь

12 мая ў г.Віцебску адбыліся ўрачыстыя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.

Ушанаваць сімвалы дзяржавы, і, тым самым, выказаць любоў і павагу да сваёй Радзімы прыйшлі прадстаўнікі органаў улады, ветэраны, работнікі працоўных калектываў, дэлегацыі ад грамадскіх арганізацый і навучальных устаноў.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці.

 

1-5. Падчас урачыстага мерапрыемства, прымеркаванага да Дня Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь Фота
6. Супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці А.М.Бондарава і К.В.Богуш на мерапрыемстве.