Аб наведванні магілы былога дырэктара архіва А.М.Плешавені супрацоўнікамі Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці
8 мая напярэдадні Дня Перамогі супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці ўшанавалі памяць былога дырэктара архіва Аляксандра Нікіціча Плешавені (05.08.1923 − 24.03.1993), пахаванага на могілках на праспекце Касманаўтаў у горадзе Гродна. Ён кіраваў архівам з 1958 па 1989 гады. А.М.Плешавеня прымаў удзел у Вялікай Айчыннай вайне: з лістапада 1942 года па чэрвень 1944 год быў партызанам атрада імя Жалязняка 64-й партызанскай брыгады імя Чкалава Мінскага партызанскага злучэння. За ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне быў узнагароджаны: Ордэнам Айчыннай вайны II-ай ступені, медалямі «За адвагу», «За баявыя заслугі», «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1944 гг.» і іншымі ўзнагародамі.
Супрацоўнікі архіва наводзяць парадак на магіле былога дырэктара архіва А.М.Плешавені