Супрацоўнікі Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі ўшанавалі памяць ахвяр нямецка-фашысцкіх захопнікаў
Па ўжо ўстоянай традыцыі, напярэдадні святкавання 79-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, група супрацоўнікаў БелНІЦЭД на чале з намеснікам дырэктара па навуковай працы Сігневіч Любоўю Мікалаеўнай усклала кветкі да манумента на Брацкай магіле савецкіх ваеннапалонных. м кіламетры Маскоўскай шашы.
Абеліск стаіць на месцы пахавання трыццаці тысяч савецкіх ваеннапалонных, партызан і мірных жыхароў, закатаваных і расстраляных нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў 1941-1943 гг.
Прысутныя ўшанавалі памяць загінуўшых суайчыннікаў хвілінай маўчання.
Дырэктар Цэнтра Шаброў Дзяніс Валянцінавіч разам з кіраўнікамі Дэпартамента па архіўнай справе і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь прыняў удзел у жалобных мерапрыемствах на Ваенных могілках г.Мінска.
![]() |
1. Супрацоўнікі БелНІЦЭД перад ускладаннем чветаў да месца масавага пахавання савецкіх грамадзян на 9-м кіламетры Маскоўскай шашы |
![]() |
2. Ускладанне кветак да абеліска |
![]() |
3. Хвіліна маўчання |
![]() |
![]() |
![]() |
4-6. Абеліск і мемарыяльныя дошкі на месцы масавага пахавання савецкіх грамадзян |