«Земля кровоточит историей»: БДАМЛМ на адкрыцці сумеснай выставы, прысвечанай 80-годдзю вызвалення Беларусіі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
7 траўня 2024 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва пад кіраўніцтвам дырэктара архіва-музея А.А.Макаранка прынялі ўдзел у адкрыцці сумеснага з Нацыянальным цэнтрам сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (НЦСМ), Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў (БДАКФФД) і Саюзам беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчын (СБЯГАА) выставачнага праекта «Земля кровоточит историей», прысвечанага 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Гэты праект уключае ў сябе маштабную экспазіцыю работ выяўленчага мастацтва, арт-аб’ектаў, фота-, аўдыё- і відэаматэрыялаў, скульптурных аб’ектаў, якія адлюстроўваюць падзеі Вялікай Айчыннай вайны.
З прывітальным словам выступілі дырэктар НЦСМ С.Я.Крыштаповіч, дырэктара БДАМЛМ і БГАКФФД А.А.Макаранка і А.М.Ганчар, прадстаўнік СБЯГАА А.В.Нялюбаў.
У сваім выступленні А.А.Макаранка падкрэсліла значнасць работы па ўшанаванні загінуўшых пры абароне Айчыны і захаванні памяці аб ахвярах вайны, што праводзіцца дзяржаўнымі архіўнымі ўстановамі Беларусі і Нацыянальным цэнтрам сучасных мастацтваў. Масавую гераічнасць у барацьбе з ворагам праявілі не толькі воіны Чырвонай арміі, але і мірныя жыхары, якія апынуліся на акупаванай тэрыторыі, людзі, якія ўступілі ў склад партызанскіх фарміраванняў і падпольных арганізацый.
Захаванне памяці аб Вялікай Айчыннай вайне заўсёды з’яўлялася важным напрамкам дзяржаўнай палітыкі ў Беларусі з прычыны прызнання яе кансалідуючым фактарам і магутным сродкам патрыятычнага выхавання.
Мы не забываем несмяротны подзвіг нашых герояў і іх найвялікшую ахвяру дзеля будучыні.
![]() |
Афіша выставы «Земля кровоточит историей» |
![]() |
А.А.Макаранка і С.Я.Крыштаповіч падчас выступлення на адкрыцці выставы |
![]() |
В.Ф.Шаталава, А.А.Макаранка і Г.Б.Багамолава падчас адкрыцця выставы |