Напярэдадні Дня Перамогі дзяржаўным архівам грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці падрыхтавана выстава архіўных дакументаў «Героі Вялікай Перамогі»

Напярэдадні Дня Перамогі супрацоўнікамі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» падрыхтавана выстава архіўных дакументаў «Героі Вялікай Перамогі».

Выстава прымеркавана да 80-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і прысвечана людзям, якія цаной неймаверных намаганняў, а часам і ўласных жыццяў, набліжалі перамогу.

Аснову экспазіцыі складаюць партрэты Герояў Савецкага Саюза-ураджэнцаў Гомельшчыны, іх аўтабіяграфіі і асабістыя лісткі па ўліку кадраў, якія захоўваюцца ў фондах дзяржаўнага архіва.

Выстава экспануецца ў холе галоўнага ўпраўлення адукацыі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта.