Правядзенне супрацоўнікамі дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці кіналекторыя ў рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі»

3 мая 2024 г. у рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі» ў Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы ім. А.Макаёнка прайшоў прэм’ерны паказ дакументальнага фільма «Вызваленне» для карыстальнікаў і супрацоўнікаў сеткі бібліятэк.

Супрацоўнікі архіва распавялі прысутным аб праекце, падрыхтаваным Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў, а таксама прадставілі дакументы, якія тычацца падзей і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны і знаходзяцца на захоўванні ў Дзяржаўным архіве Гродзенскай вобласці. У рамках кіналекторыя была таксама прадэманстравана выстава архіўных дакументаў, прысвечаная 80-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

 

Выступленне супрацоўніка Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці М.В.Трайгель
Выступленне супрацоўніка Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці М.В.Трайгель
Паказ фільма ў гарадской цэнтральнай бібліятэцы ім. А.Макаёнка г.Гродна
Наведвальнікі разглядаюць дакументы выставы
Прагляд фільма ў гарадской цэнтральнай бібліятэцы ім. А.Макаёнка г.Гродна
Прагляд фільма ў гарадской цэнтральнай бібліятэцы ім. А.Макаёнка г.Гродна
Наведвальнікі і супрацоўнікі бібліятэцы абмяркоўваюць дакументальны фільм «Вызваленне»
Наведвальнікі і супрацоўнікі бібліятэцы абмяркоўваюць дакументальны фільм «Вызваленне»