Аб удзеле ў рэспубліканскім суботніку ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»

20 красавіка 2024 года працоўны калектыў установы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» традыцыйна прыняў удзел у правядзенні рэспубліканскага суботніка. Работы па навядзенні парадку праводзіліся на вуліцах і ў дварах горада.

Перад пачаткам работ былі праведзены інструктажы па правілах аховы працы і пажарнай бяспекі.

Сабраныя работнікамі архіва грашовыя сродкі былі пералічаны на разліковы рахунак рэспубліканскага суботніка.

На фота: Супрацоўнікі архіва на суботніку.