Аб правядзенні ва ўстанову «Занальны дзяржаўны архіў у г.Мазыры» мерапрыемства, прысвечанага 30-годдзю з дня прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

15 сакавіка 2024 г. ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Мазыры» было арганізавана правядзенне мерапрыемства, прысвечанага 30-годдзю з дня прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

У чытальнай зале прайшла дэманстрацыя падрыхтаванага Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь дакументальнага фільма, прысвечанага 30-годдзю Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Пасля чаго супрацоўнікі ўстановы змаглі праверыць свае веды аб галоўным законе дзяржавы, прыняўшы ўдзел у віктарыне «А ці ведаеце вы…?».