Аб мерапрыемствах, прысвечаных 35-годдзю вываду савецкіх войскаў з Афганістана і Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

15 лютага 2024 г. у дзяржархіве быў праведзены круглы стол з работнікамі, прысвечаны 35-годдзю вываду савецкіх войскаў з Афганістана і Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, падчас якога супрацоўнікі архіва ўзгадалі гістарычныя падзеі вайны ў Афганістане, пра тое, як мужна і прафесійна выконвалі свой абавязак салдаты, як у найскладанейшых умовах праяўлялі стойкасць і высакароднасць, захоўваючы вернасць ваеннай прысязе і абавязку.

Пасля мерапрыемства работнікі дзяржархіва ўшанавалі памяць сваіх землякоў і ўсклалі кветкі да памятнага знака воінам-інтэрнацыяналістам, устаноўленаму ў Скверы памяці загінуўшых у Афганістане ў г. Баранавічы.