Пашыранае пасяджэнне дырэкцыі ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь

15 студзеня 2024 года ў дзяржаўнай установе «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» адбылося пашыранае пасяджэнне дырэкцыі архіва. На пасяджэнні прысутнічала першы намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В.А.Ледаўская.

У сваім дакладзе дырэктар архіва А.К.Дземянюк падвёў вынікі працы па ўсіх напрамках дзейнасці ўстановы ў справаздачным годзе. Асаблівая ўвага была нададзена пытанням забеспячэння захаванасці архіўных дакументаў, умацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы архіва, кадравай палітыцы.

У ходзе выступа была дадзена ацэнка і рэкамендацыі па аптымізацыі працы кіраўнікам усіх аддзелаў. У рашэнні дырэкцыі архіва знайшлі адлюстраванне праблемы і шляхі іх вырашэння, былі пастаўлены задачы перад структурнымі падраздзяленнямі на наступны год. Кіраўніцтвам архіва былі выказаны словы падзякі калектыву за плённую і паспяховую працу.

Намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В.А.Ледаўская дала станоўчую ацэнку рабоце архіва, пры гэтым адзначыла неабходнасць засяроджвання ўвагі на захаванні і паляпшэнні якасці відаў работ, якія будуць выконваюць архівісты у новым годзе.

Пасяджэнне дырэкцыі архіва завяршылася ўрачыстым узнагароджаннем работнікаў.

Падзяка Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь была аб’яўлена:

1. Гіцкай Таццяне Аляксандраўне, вядучаму архівісту сектара па працы з дакументамі перыяду Вялікай Айчыннай вайны аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі, за добрасумленную працу, вялікі асабісты ўклад у захаванне гісторыка-культурнай спадчыны і папулярызацыю архіўных дакументаў;

2. Дарагуш Інэсе Уладзіміраўне, загадчыку аддзела фондаў асабістага паходжання, за добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў, папулярызацыю гісторыка-архіўнай спадчыны ў выставачнай дзейнасці і актыўны ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Архівы-Школе»;

3. Чартовіч Наталлі Аляксандраўне, намесніку загадчыка аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў, за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, значны ўклад у забеспячэнне захаванасці гісторыка-архіўнай спадчыны.

За ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, ініцыятыўнасць у рабоце, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці архіва Ганаровай граматай ДУ «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» узнагароджаны:

1. Гусак Ірына Рыгораўна, загадчык аддзела арганізацыйна-кадравай работы;

2. Пазняк Святлана Уладзіміраўна, вядучы архівіст сектара па аказанні інфармацыйных паслуг карыстальнікам і папулярызацыі дакументаў аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі;

3. Давыдава Кацярына Андрэеўна, архівіст II кваліфікацыйнай катэгорыі сектара цэнтралізаванага ўліку аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм.

Падзяка ДУ «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» аб’яўлена:

1. Віленчыц Ксеніі Юр’еўне, вядучаму архівісту сектара па працы з карыстальнікамі ў чытальнай зале архіва аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі;

2. Гарсія Прыходзька Леанарду Валянціну, архівісту I кваліфікацыйнай катэгорыі сектара навукова-даведачнага апарата аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм;

3. Крэз Таццяне Міхайлаўне, вядучаму архівісту сектара па працы з дзяржаўнымі арганізацыямі аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду;

4. Лукіной Кацярыне Андрэеўне, архівісту сектара аблічбоўкі дакументаў аддзела аўтаматызаваных архіўных тэхналогій;

5. Трасцянка Ігару Альфонсавічу, тэхніку па эксплуатацыі і рамонце абсталявання службы галоўнага інжынера.