Аб правядзенні ІІ Скалабанаўскіх чытанняў

16 лістапада 2023 г.у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (НАРБ) адбыліся ІІ Скалабанаўскія чытанні «Краязнаўчы рух праз прызму архіўных крыніц». Суарганізатарам мерапрыемства выступіла Беларускае таварыства архівістаў.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуліся намеснік дырэктара НАРБ А.А.Стуканава, галоўны рэдактар «Краязнаўчай газеты» М.Н.Гальпяровіч, начальнік аддзела ідэалагічнага забеспячэння ўпраўлення кадравай палітыкі і ідэалагічнага забеспячэння Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, старшыня Беларускага таварыства архівістаў М.М.Скамарошчанка.

На пленарным пасяджэнні былі заслуханы тры даклады: настаўніка гісторыі Віцебскага кадэцкага вучылішча, к.г.н., дацэнта М.В.Півавара (««Будзьце здаровенькі…»: В.Скалабан у маім лёсе і краязнаўстве Беларусі»), прафесара кафедры этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (БДУ), д.г.н., прафесара А.А.Гужалоўскага («Ад біўня маманта да рэліквій рэвалюцыі: краязнаўчыя музеі БССР у 1920-я гг».), прафесара кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта БДУ, к.г.н., дадэнта М.Ф.Шумейкі («Краеведение и архивы: проблема взаимоотношений»).

Пад час працы секцыі былі прадстаўлены даклады намесніка загадчыка аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм НАРБ У.Ю.Монзуля («Раённыя і гарадскія партыйныя канферэнцыі 1946—1953 гг. як крыніцы па краязнаўству, мікрагісторыі і гісторыі штодзённасці і праблемы іх інфарматыўнасці»), вядучага архівіста аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі НАРБ, к.г.н. В.П.Гарматнага («Агентурные данные разведки партизанского отряда имени Н.Ф.Гастелло о дислокации немецко-фашистских частей на территории Березовского района и настроениях местного населения в годы Великой Отечественной войны»), а таксама супрацоўнікаў аддзела публікацый НАРБ: загадчыка аддзела, к.г.н., С.В.Кулінка («История восстановления Минска в первые послевоенные годы: по материалам архивных документов»), навуковага супрацоўніка Т.М.Агеенка («Роля гісторыка-партыйных устаноў БССР у захаванні звестак па рэгіянальнай гісторыі (1920—1930-я гг.)»), вядучага архівіста В.М.Бароўскай («Развіццё краязнаўчага руху ў 1920-я гг. як сродак знешнепалітычнага ўмацавання БССР»), малодшага навуковага супрацоўніка Т.У.Пецюкевіч («Дайце святло пастаяннае, а не «пераменнае»«: да гісторыі мінскай электрастанцыі ў 1920-я гг».).

У працы канферэнцыі ў вочным і завочным фармаце таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці (А.У.Багданава, К.Р.Карпекін, С.М.Мясаедава), Інстытута гісторыі НАН Беларусі (А.В.Бараноўскі), Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (Д.А.Крэнт), гістарычнага факультэта БДУ (Т.Д.Герновіч, В.С.Іванова), Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай (А.І.Корсак, А.В.Сумко), інжынер, краязнаўца У.А.Садоўскі.

Фота: У. Монзуль

 

1. Падчас пленарнага пасяджэння
2. М.В.Півавар і М.Н.Гальпяровіч
3. Удзельнікі чытанняў
4. М.В.Півавар
5. А.А.Гужалоўскі
6. М.Ф.Шумейка
7. С.М.Мясаедава
8. К.Р.Карпекін
9. В.С.Іванова
10. С.В.Кулінок