Правядзенне 13 кастрычніка 2023 года ў ДУ «НГАБ у г. Гродна» ўрачыстага сходу, прысвечанага Дню маці

13 кастрычніка 2023 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г. Гродна адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны Дню маці.

З мэтай выхавання ў дзяцей любові і павагі да маці, аб’яднання калектыву бацькоў і падтрымання спрыяльнага клімату ў калектыве напярэдадні свята прафкамам архіва быў аб’яўлены творчы конкурс дзіцячых малюнкаў да Дня маці.

Конкурс малюнкаў натхніў малых мастакоў на стварэнне непаўторнага і кранальнага шэдэўра для самага роднага чалавека на зямлі.

Членамі прафкама былі падведзены вынікі конкурсу і ўручаны дыпломы і падарункі ўсім удзельнікам конкурсу дзіцячых малюнкаў.