Прэзентацыя 13 кастрычніка 2023 года ў ДУ «НГАБ у г. Гродна» эмблемы і Кнігі гонару
13 кастрычніка 2023 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г. Гродна адбылася прэзентацыя эмблемы і Кнігі гонару.
Аб гісторыі стварэння эмблемы архіва, а таксама для захавання памяці аб архівістах, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё архіўнай справы і ўвайшлі ў Кнігу гонару, расказала дырэктар архіва Афанасьева Т.Ю.
Эмблема і Кніга гонару былі прадстаўлены калектыву і запрошаным на мерапрыемства ветэранам архіўнай службы НГАБ у г. Гродна.
У гонар знамянальнай падзеі былі ўручаны памятныя падарункі, а таксама падрыхтавана канцэртная праграма і салодкі стол для супрацоўнікаў і гасцей архіва.