Прэс-канферэнцыя дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству А.Л.Воінава ў Нацыянальным прэс-цэнтры

3 кастрычніка 2023 г. у Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь адбылася прэс-канферэнцыя, прымеркаваная да Дня архівіста.

У прэс-канферэнцыі прынялі ўдзел дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь (далей – Дэпартамент) А.Л.Воінаў, намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) А.А.Стуканава і дырэктар Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы А.Я.Рыбакоў.

У сваім выступленні дырэктар Дэпартамента расказаў аб тых задачах, якія стаяць перад дзяржаўнымі архіўнымі ўстановамі ў бягучы перыяд і падзяліўся планамі, якія стаяць перад імі ў наступным годзе.

Ён праінфармаваў прысутных аб структуры архіўнай галіны, абазначыў, што дзяржаўныя архіўныя ўстановы ажыццяўляюць сваю дзейнасць у рамках Дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі” (падпраграма “Архівы Беларусі”) і Дзяржаўнай праграмы “Лічбавае развіццё Беларусі”.

Асноўнымі напрамкамі ў дзейнасці дзяржаўных архіўных устаноў з’яўляюцца:

– фарміраванне Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь;

– забеспячэнне захаванасці архіўных дакументаў;

– стварэнне навукова-даведачнага апарата да архіўных дакументаў;

– выкарыстанне архіўнай інфармацыі.

Дырэктар Дэпартамента падкрэсліў, што архівы сёння імкліва мяняюцца. У аснову пастаўлена, што архіўныя ўстановы — гэта цэнтры патрыятычнага выхавання, а таксама інстытуты нацыянальнай памяці.

Намеснік дырэктара НАРБ А.А.Стуканава расказала аб крыніцах камплектавання архіва (рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, дзяржаўныя і недзяржаўныя арганізацыі, грамадскія аб’яднанні, палітычныя партыі), выставачнай дзейнасці, рабоце чытальнай залы, рэалізацыі публікацыйных праектаў.

Адным з найважнейшых пытанняў, якія вырашаюцца НАРБ, з’яўляецца павышэнне ступені даступнасці архіўных дакументаў, у тым ліку праз сетку Інтэрнэт.

У рамках гэтага А.А.Стуканава спынілася на сумесным з выдавецкім домам “Беларусь Сёння” праекце Інтэрнет-партале “Партызаны Беларусі”, а таксама інтэрнет-праекце “Беларускія вёскі, спаленыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны”.

Асабліва было адзначана, што ў НАРБ актыўна развіваецца навуковы напрамак дзейнасці, праводзяцца канферэнцыі, круглыя сталы, сярод якіх канферэнцыя “Архіўны дыялог”.

У дадатку да сказанага дырэктар Дэпартамента адзначыў, што кожны архіў па-свойму ўнікальны, расказаўшы аб спецыфіцы НАРБ, Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі.

Спалучэнне рэсурсаў усіх дзяржаўных архіваў прыводзіць да комплекснага падыходу да асвятлення айчыннай гісторыі.

Дырэктар БелНДІДАД А.Я.Рыбакоў праінфармаваў журналістаў, што перад інстытутам стаіць цэлы комплекс задач, у рамках тых напрамкаў архіўнай галіны, пра якія было сказана вышэй.

Асабліва Рыбакоў спыніўся на пытанні наладжвання ўзаемадзеяння тэрытарыяльных і дзяржаўных архіваў, дамогшыся таго, каб каштоўныя дакументы, якія трапляюць у тэрытарыяльныя архівы, маглі быць пераведзены на пастаяннае захоўванне.

Значнае месца ў сваім выступленні дырэктар БелНДІДАД удзяліў пытанням электронных дакументаў, уключаючы іх архіўнае захоўванне.

У дадатку да сказанага дырэктар Дэпартамента адзначыў, што пытанні, звязаныя з электроннымі дакументамі, вельмі складаныя. Удзельнічаючы ў рабоце Кансультатыўнага савета кіраўнікоў архіўных службаў дзяржаў – удзельніц СНД 21-22 верасня 2023 г. ён адзначыў, што адзінага разумення па гэтым пытанні няма.

Асобна дырэктар Дэпартамента спыніўся на новых праектах, якія рэалізуюцца ў айчыннай архіўнай галіне.

Сярод гэтых праектаў вылучаюцца новы праект «Адкрыты кінаархіў», праект «Архівы – Школе», падрыхтоўка віртуальных экспазіцый, а таксама выстаў на стэндах (вітрынах), які рэалізуецца ў супрацоўніцтве з Міністэрствам культуры. «Гарады Беларусі», конкурс «Лепшая чытальная зала», тэлепраект «У адкрытым доступе», які ствараецца Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў і Першым каналам Беларускага тэлебачання і інш.

Асоба быў адзначаны створаны сёлета інтэрнет-сайт «Дакументальны летапіс Беларусі». Асноўная мэта праекта – асветніцкая работа ў частцы прадстаўлення ў сетцы Інтэрнэт поўнай і аб’ектыўнай інфармацыйнай карціны гісторыі беларускай дзяржаўнасці на аснове першакрыніц – дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь, забеспячэнне непарыўнай гістарычнай сувязі і пераемнасці пакаленняў беларускага народа, а таксама павышэнне грамадзянскай свядомасці.

Сярод публікацыйных праектаў Міністэрствам юстыцыі сумесна з Беларускім тэлеграфным агенцтвам падрыхтаваны новы зборнік архіўных дакументаў «Архівы. Нічога, акрамя праўды». Прэзентацыя дадзенага выдання адбылася 6 ліпеня 2023 г.

У заключэнні А.Л.Воінаў падкрэсліў, што сёння беларускія архівісты з’яўляюцца тымі пра якіх можна сказаць, што яны «гэтак нямногія, але адказныя за такое многае». Архівістаў крыху больш за 1000 чалавек, але яны захоўваюць гісторыю Беларусі, яны адказваюць за яе.

У другой частцы прэс-канферэнцыі А.Л.Воінаў, А.А.Стуканава і А.Я.Рыбакоў адказалі на пытанні журналістаў.