Аб удзеле супрацоўнікаў Дзяржархіва ў г.Полацку ў абласным семінары грамадскіх інспектараў па ахове працы першасных прафсаюзных арганізацый

29 верасня супрацоўнікі Дзяржархіва ў г.Полацку прынялі ўдзел у абласным семінары грамадскіх інспектараў па ахове працы першасных прафсаюзных арганізацый. Арцём Звягін, галоўны тэхнічны інспектар працы Беларускага рэспубліканскага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў, раскрыў пытанні вытворчага траўматызму: Улік, аналіз, меры прафілактыкі ў першасных арганізацыях прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў. Таксама абмеркавалі тэму агульных патрабаванняў пры правядзенні грамадскага кантролю па пажарнай бяспецы, парадак расследавання няшчасных выпадкаў на вытворчасці.