Аб удзеле ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» у адкрыцці 13-й штогадовай навуковай канферэнцыі «Традыцыі і сучасны стан культуры і мастацтваў»

7 верасня 2023 г. работнікі ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кинафотафонадакументаy» (далей – БГАКФФД) прынялі ўдзел у адкрыцці 13-ай штогадовай навуковай канферэнцыі «Традыцыі і сучасны стан культуры і мастацтваў» якая праходзіла ў ГНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі».

Мэтай канферэнцыі з’яўлялася абмеркаванне ролі навуковых даследаванняў у галіне архітэктуры, выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, тэатразнаўства, музыкі, фатаграфіі, кіно, экранных відаў мастацтваў у вырашэнні актуальных задач сучаснай культуры; абмеркаванне актуальных праблем вывучэння этнакультурных традыцый, фалькларыстыкі, антрапалогіі; пошук сістэмных падыходаў да вырашэння актуальных задач захавання нацыянальных культур і гісторыка-культурнай спадчыны ва ўмовах глабалізацыі.

Арганізатары канферэнцыі – Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» (філіял «Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору ім.К.Крапівы НАН Беларусі»).

Удзел у канферэнцыі прынялі вядучыя спецыялісты з Рэспублікі Беларусь і краін СНД – Расійскай Федэрацыі, Азербайджанскай Рэспублікі, Рэспублікі Узбекістан.

На пленарным пасяджэнні быў падрыхтаваны сумесны даклад загадчыцы аддзела дзяржаўнага ўліку і навукова-даведачнага апарата БГАКФФД Раманавай М.Д. і кандыдата мастацтвазнаўства, дацэнта Рэмішэўскага К.І. на тэму «Беларускі дударскі дуэт у кінаперыядыку 1939 года: новыя методыкі атрыбуцыі архіўнага кінадакумента», а так жа ўдзел у канферэнцыі прыняла вядучы архівіст аддзела дзяржаўнага ўліку і навукова-даведачнага апарата БГАКФФД Пятліцкая Н.А.

 

1. Падчас адкрыцця 13-й штогадовай навуковай канферэнцыі «Традыцыі і сучасны стан культуры і мастацтваў» Акадэмік НАН Беларусі, дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры. Доктар гістарычных навук, доктар архітэктуры, прафесар Лакотка А.І.
2. У час выступлення на 13-ай штогадовай навуковай канферэнцыі «Традыцыі і сучасны стан культуры і мастацтваў» кандыдата мастацтвазнаўства, дацэнта Рэмішэўскага К.І.
3. Вядучы архівіст аддзела дзяржаўнага ўліку і навукова-даведачнага апарата Пятліцкая Н.А. установы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» падчас удзелу на 13-й штогадовай навуковай канферэнцыі «Традыцыі і сучасны стан культуры і мастацтваў»