7 верасня 2023 года на базе ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» ў рамках правядзення дня інфармавання адбыўся сход работнікаў архіва

7 верасня 2023 года на базе ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» (далей – ДАГв) у рамках правядзення дня інфармавання адбыўся сход работнікаў архіва.

У сваім дакладзе дырэктар архіва Сушчэвіч А.М. давёў да ведама калектыву інфармацыю аб працы па супрацьдзеянні карупцыі ў Рэспубліцы Беларусь. Работнікі архіва даведаліся аб відах карупцыйных правапарушэнняў, мерах супрацьдзеяння і прафілактыкі, якія прымаюцца праваахоўнымі органамі ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама ступені адказнасці за ўчыненне карупцыйных злачынстваў.

Андрэй Мікалаевіч адзначыў, што ў сценах установы на планавай аснове праводзіцца дзейнасць па інфармаванні і растлумачэнні работнікам архіўнай галіны патрабаванняў заканадаўства і ступені адказнасці за ўчыненне карупцыйных злачынстваў, па навучанні і павышэнні кваліфікацыі спецыялістаў у пытаннях захавання антыкарупцыйнага заканадаўства.

Акрамя таго, у ДАГв пастаянна праводзіцца работа па растлумачэнні работнікам працоўнага заканадаўства, нарматыўных прававых актаў, накіраваных на ўмацаванне працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны і парадку.

Дадзеная тэма выклікала жывую цікавасць працаўнікоў архіва. Падчас мерапрыемства дырэктар архіва Сушчэвіч А.Н даў вычарпальныя адказы на ўсе зададзеныя пытанні.