Правядзенне экскурсіі для вучняў 7-х класаў ДУА «Сярэдняя школа № 48 г. Мінска ім. Ф.А.Малышава»

30 мая ў рамках мерапрыемстваў да Году міру і стварэння, акцыі «Архівы школе» і напярэдадні Дня абароны дзяцей і міжнароднага тыдня архіваў была праведзена экскурсія для навучэнцаў і настаўнікаў сярэдняй школы № 48 г. Мінска імя Ф.А. Малышава.

Удзельнікі экскурсіі маглі наглядна азнаёміцца з відамі носьбітаў аўдыёвізуальных дакументаў на вітрыннай выставе, размешчанай у фае архіва. У чытальнай зале навучэнцы даведаліся гісторыі развіцця архіўнай справы, азнаёміліся з аўтаматызаванай пошукавай сістэмай архіва і альбомамі – пра Дзяржынск, а таксама з альбомам па фотакалекцыі Э. Тамашэўскай-Радзівіл, пасля чаго аглядная экскурсія працягнулася ў лабараторыі рэстаўрацыі дакументаў і аддзеле аблічбоўвання.

Асаблівую цікавасць у экскурсантаў выклікалі фота- і кінадакументы пра Героя Савецкага Саюза Фёдара Аляксеевіча Малышава, у гонар якога названа школа. Навучэнцы плануюць выкарыстоўваць архіўныя матэрыялы для падрыхтоўкі да школьнай канферэнцыі ці для конкурснай працы.

У кіназале быў прадэманстраваны дакументальны фільм «Новы Мінск» (1954 г.), дзякуючы якому сямікласнікі змаглі ўбачыць свой родны горад, якім ён быў у 1950-я гады.

 

Вядучы архівіст А.Ф. Чарненка падчас правядзення экскурсіі для навучэнцаў 7-х класаў ДУА «Сярэдняя школа № 48 ім. Ф.А.Малышава» ў чытальнай зале БДАКФФД
У час правядзення экскурсіі для вучняў 7-х класаў ДУА «Сярэдняя школа № 48 ім. Ф.А. Малышава» ў чытальнай зале БДАКФФД
У час правядзення экскурсіі для вучняў 7-х класаў ДУА «Сярэдняя школа № 48 ім. Ф.А. Малышава» ў чытальнай зале БДАКФФД
У час правядзення экскурсіі для вучняў 7-х класаў ДУА «Сярэдняя школа № 48 ім. Ф.А. Малышава» ў чытальнай зале БДАКФФД
У час правядзення экскурсіі для вучняў 7-х класаў ДУА «Сярэдняя школа № 48 ім. Ф.А. Малышава» ў аддзеле тэхнічнага кантролю БДАКФФД
Вядучы архівіст А.Ф. Чарненка падчас правядзення экскурсіі для навучэнцаў 7-х класаў ДУА «Сярэдняя школа № 48 ім. Ф.А. Малышава» ў лабараторыі рэстаўрацыі дакументаў