Арганізацыя выставы, прысвечанай Дню Перамогі
У рамках правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных 78-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, ўстановай «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілеўскай вобласці» 3 мая была арганізавана выстава: «Перамога адна на ўсіх».
На выставе прадстаўлены дакументы з фонду 501 асабістага паходжання (Падшываленка М.І) і фонду 6115 «Калекцыя дакументаў удзельнікаў Кастрычніцкай рэвалюцыі, грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войн, Герояў Сацыялістычнай Працы» (схема руху партызанскага спец. атрада, фотаграфіі, буклет, успаміны, дакументы (рукапісныя, машынапісныя, біяграфічныя).
Азнаёміцца з выставай могуць усе жадаючыя.