Супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Лідзе» усклалі кветкі ля брацкай магілы савецкіх воінаў у гарадскім парку
03.05.2023 напярэдаднi 78-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Лідзе» ўсклалі кветкі ля брацкай магілы савецкіх воінаў у гарадскім парку.
Воіны, якія загінулі пры вызваленні г. Ліды ў 1944 годзе, былі пахаваны ў брацкай магіле на вуліцы Міцкевіча, у гарадскім парку культуры і адпачынку. Тут пахаваныя 7 воінаў-вызваліцеляў:
– камандзір 86-га Лідскага гвардзейскага кавалерыйскага палка 32-й Смаленскай Чырванасцяжнай кавалерыйскай дывізіі гвардыі падпалкоўнік Труханаў Аляксей Фёдаравіч;
– гвардыі палкоўнік Грыгор’еў Віктар Міхайлавіч;
– нам. камандзіра палітчасткі 24 кавалерыйскага палка 5 кавалерыйскай дывізіі гвардыі маёр Выдайка Мікалай Фёдаравіч;
– гвардыі старшы лейтэнант Сытнікаў Ілля Іванавіч;
– гвардыі лейтэнант Арцёменка Мікалай Прохаравіч;
– гвардыі радавыя Тумаеў Ф. Т. і Савушкін I. М.