Аб правядзенні Тыдня Нулявога траўматызму ва ўстанове «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі»

У адпаведнасці з распараджэннем Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь № 4-47/392 ва ўстанове «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі» ў перыяд з 26 красавіка па 29 красавіка 2023 года быў праведзены Тыдзень нулявога траўматызму.

У ходзе правядзення Тыдня нулявога траўматызму ва установе было выканана:

паўторнае навучанне супрацоўнікаў установы бяспечным метадам і прыёмам выканання работ;

пазапланавая праверка ўмоў працы на працоўных месцах;

пазапланавая праверка правільнасці прымянення супрацоўнікамі установы сродкаў індывідуальнай абароны;

правядзенне Сусветнага дня аховы працы 28 красавіка 2023 года;

пазапланавая праверка ведаў па пытаннях аховы працы (падчас правядзення Дня аховы працы).