Свята Вясны і Працы
28 красавіка 2023 года ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь адкрылася фотадакументальная выстава «Мір, праца, май!», падрыхтаваная Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь і прымеркаваная да Свята рацы.
1 мая ў Беларусі адзначаецца Свята працы, які з’яўляецца агульнарэспубліканскім святочным днём, устаноўленым Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 157 ад 26 сакавіка 1998 г. і мае больш чым векавую гісторыю. У гэты дзень у 1886 г. чыкагскія рабочыя арганізавалі забастоўку і дэманстрацыю з патрабаваннямі 8-гадзіннага працоўнага дня, якая скончылася кровапралітным сутыкненнем з паліцыяй і масавымі ахвярамі сярод дэманстрантаў. Праз тры гады Парыжскі кангрэс II Інтэрнацыяналу назваў 1 мая Днём салідарнасці працоўных усяго свету і прапанаваў штогод адзначаць яго дэманстрацыямі з сацыяльнымі патрабаваннямі.
У фондах Нацыянальнага архіва захоўваюцца справаздачы аб рабоце агітацыйна-прапагандысцкага аддзела аб святкаванні 1 Мая, пратаколы пасяджэнняў Калегіі агітацыйна-прапагандысцкага аддзела Чэрвеньскага ўкома КП(б)б аб правядзенні 1 Мая, даклад аб святкаванні 1 Мая 1922 г. у Ігумене. Асаблівую цікавасць таксама выклікаюць праграма гутарак для школ палітграматы і план падрыхтоўкі святкавання Міжнароднага дня 1 Мая ў БССР у 1924 г.
Загадчык аддзела Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь М.А.Старасценка пазнаёміла з выставай супрацоўнікаў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.