18 красавіка 2023 г. у Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі адбыўся сход працоўнага калектыву

Больш за чвэрць стагоддзя ў нашай краіне існуе традыцыя штогадовага звароту Прэзідэнта да беларускага народа і Парламента. У адпаведнасці з артыкулам 84 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 31 сакавіка 2023 г. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка ў чарговы раз звярнуўся са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Штогадовае Пасланне Прэзідэнта да беларускага народа і Нацыянальнага сходу не проста рэалізацыя канстытуцыйнай нормы. Гэта своеасаблівы палітычны дыялог, у якім удзельнічаюць усе: Кіраўнік дзяржавы, Парламент, Урад, кіраўнікі ўсіх узроўняў, дэпутаты, грамадскія арганізацыі і грамадзяне краіны.

У Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі адбыўся сход калектыву, на якім намеснік дырэктара Ю. А. Натур’еў яшчэ раз звярнуў увагу супрацоўнікаў установы на ключавыя аспекты Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь.

Пры падрыхтоўцы прэзентацыі, прадстаўленай на сходзе супрацоўнікаў, былі выкарыстаны матэрыялы, падрыхтаваныя Акадэміяй кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, на аснове інфармацыі афіцыйнага Інтэрнэт-партала Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, матэрыялаў агенцтва «БелТА» і газеты «СБ. Беларусь сёння».