Акцыя «Архівы-школе» ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе»
18.04.2023 установу «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» наведалі студэнты Лідскага каледжа ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Я.Купалы». Для навучэнцаў быў праведзены ўрок патрыятычнага выхавання на тэму «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд» з выкарыстаннем дакументаў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе», арганізавана аглядная экскурсія па архіве з наведваннем выстаў.
Супрацоўнікамі архіва быў праведзены майстар-клас «Школа пачаткоўца архівіста» па тэме: «Падрыхтоўка справы да захоўвання ў архіве».
Студэнты даведаліся якім чынам дакументы паступаюць у архіў на захоўванне, як забяспечваецца хуткі пошук інфармацыі сярод вялікага масіва дакументаў і фондаў архіва, іх захаванасць і выкарыстанне.