Сустрэча са студэнтамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
11 красавіка 2023 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» адбылася сустрэча работнікаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва са студэнтамі IІ курса гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (спецыяльнасць «Дакументазнаўства»). Будучыя спецыялісты з 20 па 22 красавіка 2023 года на базе архіва-музея будуць праходзіць інфармацыйна-тэхналагічную практыку.
Падчас сустрэчы студэнты даведаліся пра асаблівасці працы з дакументамі асабістага паходжання, азнаёміліся з працай аддзелаў і чытальнай залы архіва-музея. Вядучы навуковы супрацоўнік Віктар Жыбуль правёў экскурсію па выставе «Жыцця майго пожня» да 115-годдзя пісьменніцы і перакладчыцы Ядвігі Бяганскай.