Правядзенне экскурсіі для навучэнцаў УА «Навапольскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж»

10 красавіка 2023 года работнікамі ўстановы “Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў” да Года міру і стварэння, у рамках акцый “Архівы – школе” і “Школа актыўнага грамадзяніна” (ШАГ) была праведзена экскурсія для навучэнцаў УА “Навапольскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж”.

У ходзе экскурсіі гасцям была дадзена магчымасць азнаёміцца са складам дакументаў, якія захоўваюцца ў фондах, а таксама з асаблівасцямі пошуку з дапамогай навукова-даведачнага апарата. Акрамя таго, былі падрабязна асветлена спецыфіка тэхналагічных працэсаў, накіраваных на захаванне ўнікальнай аўдыёвізуальнай спадчыны: рэстаўрацыйна-прафілактычныя мерапрыемствы, аблічбоўванне ўсіх відаў дакументаў, асаблівасці тэхнічнага кантролю стану носьбітаў дакументаў. Таксама фокус увагі быў засяроджаны на асаблівых умовах захоўвання ў фондасховішчах.

Вялікую цікавасць у экскурсантаў выклікала калекцыя фатаграфій ваеннага журналіста В.І. Аркашава. Гэтыя фатаграфіі – унікальнае і неацэннае сведчанне подзвігу савецкага салдата ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Не меншае ўражанне зрабілі на наведвальнікаў архіва збору фотаздымкаў Э.Тамашэўскай -Радзівіл і А.М.Багамолава.

Таксама падчас экскурсіі наведвальнікам быў прадэманстраваны дакументальны фільм “Біяграфія маёй рэспублікі” ў кіназале архіва.

Навучэнцамі і педагогамі была адзначана ўнікальнасць архіва, многія асаблівасці яго работы, і адпаведна, узнікла пытанне аб прафесіях, неабходных у гэтай установе. Гісторыкі, архівісты, дызайнеры, рэстаўратары, гукарэжысёры, відэаінжынеры – і гэта не поўны спіс спецыяльнасцяў, якія запатрабаваны ў архіве. Падчас экскурсіі гасцям прадставілася ўнікальная магчымасць убачыць працу архіва знутры, дакрануцца да тэхналагічных працэсаў і ўявіць сябе на месцы супрацоўніка.

 

Агульнае фота ўдзельнікаў экскурсіі
У чытальнай зале БДАКФФД
У лабараторыі рэстаўрацыі дакументаў