30 сакавіка 2023 года ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі адбыўся сход працоўнага калектыву
У адпаведнасці з даручэннем Міністра юстыцыі аб неабходнасці забяспечыць вывучэнне ў калектывах Паслання Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь «Аб стане канстытуцыйнай законнасці ў Рэспубліцы Беларусь» 30 сакавіка 2023 года ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі адбыўся сход працоўнага калектыву.
Перад прысутнымі выступіў намеснік дырэктара Ю.А.Натур’еў, які і азнаёміў працаўнікоў з вышэй названым дакументам.