3 красавіка 2023 года маладыя спецыялісты «Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі» сумесна са сваімі калегамі з «Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва» наведалі Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці
3 красавіка 2023 года маладыя спецыялісты «Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі» сумесна са сваімі калегамі з «Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва» наведалі Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці.
На сённяшні дзень Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці – адзін з самых маладых музеяў Беларусі. Экспазіцыя музея ахоплівае перыяд сучаснай гісторыі Беларусі з 1990 года да сённяшніх дзён.
Экскурсантам паказалі «Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР» (1990 г.), распавялі, як праходзілі першыя прэзідэнцкія выбары., Дзяржаўную сімволіку, сістэму дзяржаўнага кіравання. Жывую цікавасць у маладых людзей выклікала экспазіцыя музея, якая адлюстроўвае дасягненні суверэннай Беларусі ў сферы навукі, культуры і спорту.
Мерапрыемства было арганізавана па ініцыятыве работнікаў архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі членаў БРСМ і падтрымана кіраўніцтвам архіваў: намеснікам дырэктара БДАМЛМ – А.У.Макаранка і намеснікам дырэктара БГАНТД Ю.А.Натур’евым.