Прайшла сустрэча архівістаў Гомеля і Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь

У Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (НАРБ) 28 сакавіка 2023 г. адбылася сустрэча з калегамі з Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці – загадчыкам аддзела ўліку і забеспячэння захаванасці І.У.Жыневай і загадчыкам аддзела справаводства і фарміравання НАФ Т.В.Хіневіч, а таксама загадчыкам сектара інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Дзяржаўнага архіва грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці Н.Г.Бачура.

Архівісты абмеркавалі пытанні падрыхтоўкі да прыёму на пастаяннае захоўванне электронных дакументаў арганізацый – крыніц камплектавання архіваў. Загадчык аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду НАРБ Т.А.Шаўчэнка падзялілася вопытам правядзення маніторынгаў гатоўнасці дзяржаўных органаў да перадачы электронных дакументаў на пастаяннае захоўванне.

Намеснік дырэктара НАРБ А.А.Стуканава расказала калегам аб рабоце ў Інфармацыйнай сістэме архіва электронных дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь.

Н.Г.Бачура з намеснікам дырэктара НАРБ А.У.Кушновай абмеркавалі канцэпцыю выставы, прысвечанай дзейнасці палка Народнага апалчэння г. Гомеля. Былі адабраны дакументы з фондаў НАРБ па дадзенай тэме.