Лепшая першасная прафсаюзная арганізацыя 2022 года

28 сакавіка 2023 года супрацоўнікі Установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Полацку» прынялі ўдзел у пасяджэнні Савета Полацкага раённага аб’яднання прафсаюзаў. Удзельнікі пасяджэння разгледзелі пытанні абароны правоў працоўных, аховы працы, аздараўлення, падвялі вынікі 2022 года і паставілі задачы на 2023 год.

На прафсаюзным форуме прайшла цырымонія ўзнагароджання ўдзельнікаў агляду-конкурсу на лепшую першасную прафсаюзную арганізацыю 2022 года. Трэцяе месца прысуджана першаснай прафсаюзнай арганізацыі Установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Полацку» (старшыня Дзічкевіч М.М.).